Проза ў майскім нумары прадстаўлена апавяданнямі Маргарыты Латышкевіч, Кацярыны Назаравай, Вікторыі Сінюк, Сяргея Белаяра, Жанны Міус, Наталлі Ніканчук. Усе аўтары – маладыя па ўзросце празаікі, якія сур’ёзна займаюцца літаратурнай творчасцю, лаўрэаты айчынных літаратурных конкурсаў.
Сярод паэтаў нумара – Міхал Бараноўскі, Андрэй Кімбар, Васіль Зуёнак, Людка Сільнова. З літаратурным дэбютам віншуем паэтку Вольгу Друшчыц!
Таксама ў нумары матэрыялы круглага стала «Мастацтва і штучны інтэлект». У размове прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі і Саюза пісьменнікаў, мастакі, пісьменнікі і рэдактары, спецыяліст па кібербяспецы. Абмяркоўвалі найноўшыя тэхналогіі ды іх уплыў на наша жыццё. Ці можа штучны інтэлект цалкам замяніць чалавека? Наколькі мастакі пацярпелі ад інтэрнэт-мастацтва? NFT прадае рэч альбо права на валоданне рэччу? Ці не сорамна зарабляць на NFT?
У рубрыцы “Пераклады” – апавяданні Фрэнсіса Скота Фіцджэральда.