У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань. 1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым жа нумары змешчаны ўспаміны Анатоля Зэкава пра Алеся Пісьмянкова (1957–2004) і Івана Лапо пра Паўла Вераб’ёва (1958–2023).