Юныя сябры, для вас – новая серыя выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Пачытайчык»!


У кнізе вы трапіце ў казачны свет, у якім зможаце здзейсніць з Пачытайчыкам незвычайныя падарожжы. Дзякуючы нашаму герою вы пазнаёміцеся з беларускай прыродай, яе жыхарамі і зможаце даведацца пра іх шмат цікавага. Таксама ў кнізе ёсць народныя прымаўкі і прыказкі, цікавыя факты пра розныя з’явы.

 

У кнізе, на абароце вокладкі, ёсць код-пароль, дзякуючы якому вы адчыніце, а потым згуляеце ў прапанаваныя гульні з Пачытайчыкам. Напрыклад, адкажаце на пытанні па кнізе, разгадаеце крыжаванку, пройдзеце лабірынт і гэтак далей. Для гэтага на сайце «Мастацкай літаратуры» ва ўкладцы «Інтэрактыўныя гульні» трэба спампаваць электронны дадатак на камп’ютар: перайсці.

 

Прапануецца чатыры кнігі, прысвечаныя розным порам года.

 

Дадатак можна знайсці тут: перайсці.

Новыя кнiгi месяца