Стартаваў прыём работ на IV рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Асноўная мэта праекта — пошук, падтрымка і прасоўванне перспектыўных беларускіх аўтараў і творчых праектаў.

 

Яго асаблівасць у тым, што ўдзел могуць узяць як знакамітыя аўтары з багатай бібліяграфіяй, так і пачаткоўцы, а членамі журы стануць кіраўнікі вядучых айчынных дзяржаўных выдавецтваў.

 

З кожным годам расце колькасць заявак, якія падаюцца на конкурс, а адпаведна, і колькасць пераможцаў становіцца большай.

 

За тры гады правядзення конкурсу больш за 40 кніг пераможцаў LitUP выйшлі ў вядучых выдавецтвах краіны і з'явіліся на паліцах кнігарняў і бібліятэк.

 

Па выніках правядзення трох конкурсаў былі выдадзены кнігі Кацярыны Залескай «Волшебные сны Зузочки», «Зузочка против вирусов», Людмілы Адзінцовай «Моя комплексная сестра», Іны Зарэцкай «Я буду спасателем», Дар'і Нейжмак «Не тры моркву на пірог», Іллі Набздара «Трейдинг и прочие чудеса», Людмілы Кебіч «Дзе схавана шакаладка», Віктарыі Карась «Домік добрай казкі», Марыны Петрашкевіч «Гарадскі дамавік», Галіны Пярун «Улюбаныя Скідзель», Вікторыі Пажытак «Поездка в никуда», Алены Курок «Мальчишкины рассказы», Ірыны Бароўскай «Не просто загадки», Улады Альхоўскай «Минская мистика», Наталлі Адарчанкі «Малинка в городе» і інш.

 

І зараз LitUP зноў прапануе ўсім жадаючым паспрабаваць свае сілы, запаліць сваю творчую зорку!

Работы на стартап дасылайце з 16 студзеня па 16 лютага 2024 г. (уключна) на электронную пошту projects.zviazda@gmail.com, паштовым адпраўленнем або наўмысна па адрасе: г.Мінск, вул.Фрунзэ, 5, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» .

 

Намінацыі:

1) паэзія;

2) проза;

3) дзіцячая літаратура;

4) літаратура для падлеткаў;

5) нон-фікшн.

 

Тэхнічныя патрабаванні да праектаў. Аўтарам прадастаўляецца:

- канцэпцыя твора (анатацыя) ;

- не менш за 25% ад меркаванага аб’ёму рукапісу. На першай старонцы рукапісу ўказваюцца імя і прозвішча (псеўданім, калі ёсць) аўтара, назва праекта, кароткая інфармацыя пра аўтара, а таксама кантактныя дадзеныя;

- прапановы па ўдзеле аўтара ў прасоўванні выдадзенай кнігі.

Вітаецца прадстаўленне праекта ў фармаце электроннай прэзентацыі.

У выпадку недакамплектаванасці заяўкі праект на конкурс не прымаецца.

 

Фінал конкурсу адбудзецца 16 сакавіка 2024 г.  у рамках ХХХi Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Пераможцы конкурсу атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь тыражом да 1000 экз.

 

Па пытаннях удзелу звяртайцеся па тэл. +375(17)203-63-72 (Вікторыя).

Новыя кнiгi месяца