Архіў навін выдавецтва

Адрас мерапрыемства: Адміністрацыйны комплекс па пр. Пераможцаў, 14

14-17 сакавіка 2024 года

 

14 сакавіка (чацвер) Галоўная сцэна Нацыянальнага стэнда

 

12.00–13.00 Урачыстае адкрыццё ХХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

 

14.00–14.30 Прэзентацыя кнігі “За цябе, Беларусь!”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Арганізатар: выдавецтва "Мастацкая літаратура"

 

15 сакавіка (пятніца) Галоўная сцэна Нацыянальнага стэнда

 

15.00–15.30 Цырымонія падпісання пагаднення паміж выдавецтвам "Мастацкая літаратура" і Упраўленнем Кітайскай Народнай Рэспублікі па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах.

Арганізатар: выдавецтва "Мастацкая літаратура"

 

17.30-19.00. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ПЕРАМОЖЦАЎ 63-га НАЦЫЯНАЛЬНАГА КОНКУРСУ «МАСТАЦТВА КНІГІ»

 

16 сакавіка (субота) Галоўная сцэна Нацыянальнага стэнда

 

10.00–12.00 Фінал літаратурнага стартапа "LitUP".

Арганізатар: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

 

12.00-13.00. Творчая сустрэча з доктарам педагагічных навук, прафесарам, заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Аляксандрам Радзьковым

Арганізатар: выдавецтва "Мастацкая літаратура"

 

17.30–18.00 Прэзентацыя "Беларуская класіка: новае прачытанне"

Арганізатар: выдавецтва "Мастацкая літаратура"

 

17 сакавіка (нядзеля) Галоўная сцэна Нацыянальнага стэнда

 

12.00–13.00 “Мы – маладыя!”. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Першацвет"

Арганізатар: выдавецтва "Мастацкая літаратура"

 

18.00 Урачыстая цырымонія закрыцця XXХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

 

Шаноўныя чытачы!

 

Запрашаем Вас да стэнда "Мастацкай літаратуры" набыць кніжкі і атрымаць аўтографы ад пісьменнікаў. Стэнд працуе з 10 да 19 гадзін.