Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Маладосць №3, 2026
2026-04-13 21:59 Сярод празаікаў сакавіцкага нумара Аляксандра Кароль, Андрэй Балкоўскі і Маргарыта Латышкевіч. Паэты нумара – Арсеній Грода, Васіль Лайкоў і Антаніна Канаплёва. А таксама маладыя паэты – пераможцы Рэс...
Маладосць №4, 2026
2026-04-13 21:59 Празаікі красавіцкага нумара Ксенія Зарэцкая, Лера Гілеўская і Аляксей Азёмка. Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці ...
Маладосць №2, 2026
2026-02-22 23:28 Сярод празаікаў лютаўскага нумара Ірына-Ліннік-Дударава і Ангеліна Нарук. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню. Паэты нумара – Аляксандра Жалязнова, Паліна Дваранская і Вікторыя Сон. Таленавітыя, ам...
Маладосць №1, 2026
2026-01-14 12:50 Пачаць новы год мы вырашылі з падвядзення вынікаў мінулага года. Па-першае, гэта агляд паэтычных старонак “Маладосці” за 2025-ы – з акцэнтам на асноўных тэндэнцыях і агульных праблемах, некаторых аўта...
Маладосць №12, 2025
2025-11-15 01:16 Сярод празаікаў снежаньскага нумара – Казімір Камейша і Ксенія Зарэцкая. Паэты нумара – Яўгенія Лязо, Людміла Шчэрба, Пятро Жаўняровіч. Упершыню ў «Маладосці» з прозай выступіць Антон Шукаў.   Раім ...

У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі берагамі Чорнага мора. Тут можна прайсціся і левым, і правым бокам, дзе бесклапотнага, чужога люду не так і багата. А ўсе тутэйшыя людзі, як і ўсе астатнія жыхары зямлі, днём працуюць, часам выкраіўшы нейкую хвіліну, каб хапіць для цела той самай гаючай марской свежасці.


Пасля сняданку высотны гмах берагавога Дома творчасці пісьменнікаў адразу пусцее, глядзіць на сонца шырока расчыненымі вокнамі». На пытанне: «Як адпачывалі і чым займаліся пісьменнікі ў Доме творчасці „Піцунда“? » можна даведацца, прачытаўшы цалкам успаміны Казіміра Камейшы.