Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Маладосць №3, 2026
2026-04-13 21:59 Сярод празаікаў сакавіцкага нумара Аляксандра Кароль, Андрэй Балкоўскі і Маргарыта Латышкевіч. Паэты нумара – Арсеній Грода, Васіль Лайкоў і Антаніна Канаплёва. А таксама маладыя паэты – пераможцы Рэс...
Маладосць №4, 2026
2026-04-13 21:59 Празаікі красавіцкага нумара Ксенія Зарэцкая, Лера Гілеўская і Аляксей Азёмка. Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці ...
Маладосць №2, 2026
2026-02-22 23:28 Сярод празаікаў лютаўскага нумара Ірына-Ліннік-Дударава і Ангеліна Нарук. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню. Паэты нумара – Аляксандра Жалязнова, Паліна Дваранская і Вікторыя Сон. Таленавітыя, ам...
Маладосць №1, 2026
2026-01-14 12:50 Пачаць новы год мы вырашылі з падвядзення вынікаў мінулага года. Па-першае, гэта агляд паэтычных старонак “Маладосці” за 2025-ы – з акцэнтам на асноўных тэндэнцыях і агульных праблемах, некаторых аўта...
Маладосць №12, 2025
2025-11-15 01:16 Сярод празаікаў снежаньскага нумара – Казімір Камейша і Ксенія Зарэцкая. Паэты нумара – Яўгенія Лязо, Людміла Шчэрба, Пятро Жаўняровіч. Упершыню ў «Маладосці» з прозай выступіць Антон Шукаў.   Раім ...

Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У рубрыцы “Памяць” змешчаны артыкул Таццяны Дасаевай “Застаўся маладым…” пра лёс дваццацісямігадовага празаіка Івана Небасева, які загінуў у чэрвені 1941 года.  Прыцягне ўвагу чытачоў гутарка з загадчыкам інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Валянцінай Гарбачэўскай, які пачынаецца са слоў: “Некаторыя бібліятэказнаўцы ўпэўнена сцвярджаюць, што бібліяграфія сёння наогул не патрэбна, што ёсць штучны інтэлект і дасканалыя электронныя пошукавыя сістэмы. Пагадзіцца з гэтым нельга… На ІІ Міжнародным бібліяграфічным кангрэсе быў агучаны прагноз, што праз 10 гадоў колькасць бібліёграфаў скароціцца на 20%. На шчасце, у нашай бібліятэцы гэтага не адбылося...”