Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Маладосць №9, 2026
2026-08-11 00:51 У нумары – вялікі тэматычны блок, прывечаны дзейнасці філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уключае: інтэрв’ю з дэканам Сяргеем Аляксандравічам Важнікам; вершаваная падборка ў...
Маладосць №8, 2026
2026-08-09 18:02 Упершыню ў “Маладосці” – студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Паліна Саўлоўская з дэбютнай аповесцю «Кроў» і настаўніца-паэтка са Століншчыны Вольга Цернавая. Мы працягваем знаёміць чытачоў з літар...
Маладосць №7, 2026
2026-08-09 18:00 Проза ліпеньскага нумара прадстаўлена апавяданнямі Ягора Жукоўскага і Юліі Макарэвіч, паэзія – вершамі Мацвея Лішына і Аляксандры Кулаковай. Упершыню ў “Маладосці” – празаічныя спробы Паліны Бунас і в...
Маладосць №6, 2026
2026-05-27 13:02 Дэбютанты чэрвеньскага нумара – Паліна Лабкоўская і Вікторыя Волкава. Проза і паэзія прадстаўлена творамі Марыі Ананьевай, Вікторыі Кляўко, Яўгеніі Пракапчук, Яўгеніі Лязо і Паліны Дваранскай.    У ...
Маладосць №5, 2026
2026-05-27 12:01 Аўтараў майскага нумара аб’яднала гарадская тэма. Вершаваная падборка Жанны Міус “Мой горад” і прысвячэнне маці ад Віктара Яраца, публіцыстычныя эсэ “Гарады” Аляксандра Радзькова і празаічныя гісторыі...
Нёман №7, №8 2026
2026-08-18 23:13 Повесть Владимира Липского «Подснежники в небе» — о героическом подвиге русского летчика, воронежца Александра Мамкина на белорусской земле во время Великой Отечественной войны.  Семьдесят первый боев...
Нёман №4, 2026
2026-05-25 10:26 В повести Людмилы Богданович «Моисеево озеро» показана история белорусской деревни конца 19-второй половины 20 веков. Революция, война, голод и ссылка — немало испытаний выпало на семью Михалевых. Но ...
Нёман №3, 2026
2026-03-11 22:28 Очередная архивная находка литературоведа Петра Жолнеровича рассказывает читателям о студенческих годах Владимира Короткевича.   «“Анчар” А. С. Пушкина и «Дрэва смерці» в белорусском фольклоре» — ст...
Нёман №2, 2026
2026-03-11 22:20 Анатолий Резанович. Падал снег. Повесть   Каков он на самом деле, человек? И особенно в те, сложные и не столь далекие девяностые? Как сочетается в его душе и поступках, казалось бы, несовместимое: ...
Нёман №2, 2026
2026-03-11 22:04 Тщетно пытающаяся быть тайной, всеми осуждаемая и порицаемая любовь-страсть Егора и Маши, подруги жены Егора Василины, — главных героев повести Валентины Кадетовой «Запах аира» —длится много лет. Васи...

6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Аркадзя Куляшова Аляксандры Белазоравай (у дзявоцтве Алесі Карыткінай) да сястры паэта Надзеі Аляксандраўны. Публікацыя лістоў Алесі Карыткінай пачынаецца з ліста самога Аркадзя Куляшова да Алесі:

 

«Дарагая Саша!

Пасылаю табе песню-верш, які ты чула ў выкананні Пархоменкі. Сам я яшчэ не чуў, але мне гаварылі, што выкананне добрае. Верш гэты напісаны ў 1959 годзе. Але я перарабіў яго ў мінулым годзе; перарабляючы, думаў і пра юнацкія нашы дні. Таму з поўным правам пасылаю табе верш-песню, як выкананне тваёй просьбы.

Вітаю цябе з маем і вясной. Хай ураўнаважваецца твая душа пасля цяжкай страты. Якую, я гэта добра ведаю, нічым не ўцішыць. Час лечыць раны, а ў нас ужо не так многа яго (часу) у запасе – ні ў цябе, ні ў мяне.

Сардэчны табе паклон і хай не абыходзяць цябе добрыя ўспаміны…

 

Аркадзь.

 

 

З мінулага (Згадай)

Калі вясною закукуе

Зязюля ў лесе раніцой,

Ты прыгадай вясну другую,

Сустрэчы нашыя з табой.

Згадай усё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Што адцвіло, адгаманіла,

Адкукавала, адышло.

Ты ўспомні ўсё, што нам жадала

Зязюля ў гучным гушчары,

Забудзь, што ў хованкі гуляла

Жаданне з намі да зары.

Забудзь, што рэху не вярнуцца

Ні да цябе, ні да мяне,

Забудзь… Хай сэрцы адгукнуцца

Адно другому па вясне.

 

Ар. Куляшоў

23.4.74 г.

Мінск»