Анонсы часопісаў

Проза ў майскім нумары прадстаўлена апавяданнямі Маргарыты Латышкевіч, Кацярыны Назаравай, Вікторыі Сінюк, Сяргея Белаяра, Жанны Міус, Наталлі Ніканчук. Усе аўтары – маладыя па ўзросце празаікі, якія сур’ёзна займаюцца літаратурнай творчасцю, лаўрэаты айчынных літаратурных конкурсаў.

 

Сярод паэтаў нумара – Міхал Бараноўскі, Андрэй Кімбар, Васіль Зуёнак, Людка Сільнова. З літаратурным дэбютам віншуем паэтку Вольгу Друшчыц!

 

Таксама ў нумары матэрыялы круглага стала «Мастацтва і штучны інтэлект». У размове прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі і Саюза пісьменнікаў, мастакі, пісьменнікі і рэдактары, спецыяліст па кібербяспецы. Абмяркоўвалі найноўшыя тэхналогіі ды іх уплыў на наша жыццё. Ці можа штучны інтэлект цалкам замяніць чалавека? Наколькі мастакі пацярпелі ад інтэрнэт-мастацтва? NFT прадае рэч альбо права на валоданне рэччу? Ці не сорамна зарабляць на NFT?

 

У рубрыцы “Пераклады” – апавяданні Фрэнсіса Скота Фіцджэральда.

Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:16 У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:15 У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б а...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:30 «Калі я пачынаю думаць пра гэтую гісторыю, мне чамусьці спачатку ўяўляецца наш зямны шар, спавіты аблокамі, размыта-блакітны. Вось ён з іскры робіцца кропкаю, дыскам, займае ўвесь даступны зору абшар....