Анонсы часопісаў

“Павінна прызнацца, я хворая. Гісторыя маёй хваробы бярэ пачатак у зусім раннім дзяцінстве. З узростам сітуацыя пагаршалася. А калі бацькі навучылі мяне чытаць, хвароба набыла хранічны характар. І, напэўна, шанцу вылечыцца ў мяне няма. Вас цікавіць  мой дыягназ? Я афіцыйна нюхальны бібліяман”. У кастрычніцкім нумары “Маладосці” – эсэ “Кніжны водар” Арыны Шостак, школьніцы з Мінска, лаўрэата Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “БрамаМар”.

 

І новае апавяданне студэнткі лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паліны Корневай “Палёт на Марс”. “Зайшла і адразу ж выйшла па траекторыі. Таго, што паспеў вычапіць мозг за пару секунд, уражліваму чалавеку было б дастаткова для страты прытомнасці. Тры сталы з нержавеючай сталі стаялі пасярод залы, і на кожным ляжала па бледна-зялёнаму чалавеку. У спёртым паветры адчуваўся не проста пах біялагічных вадкасцей, а рэзкі ванітны смурод. Па белай плітцы на падлозе маленькімі раўчукамі струменілася кроў, якую грамадныя, быццам мядзведзі, санітары змывалі вадой са шлангаў. Каб не намачыць ногі, яны насілі высокія гумавыя боты, амаль як для рыбалкі. “Гэта пасадка на Марс, не інакш, – мільганула ў не вельмі яснай свядомасці. – Сустрэча з зялёнымі чалавечкамі”. Адна з выкладчыц нашай кафедры анатоміі пайшла з універсітэта, бо паляцела ў космас. Трэба будзе пры выпадку спытаць, дзе страшней: у морзе ці на Марсе”.

Нёман №5, 2025
2025-05-20 22:29 В своем рассказе «Мой дед — герой», основанном на реальных событиях, известный поэт, бард, актер театра и кино Анатолий Длусский повествует о своем деде Константине Длусском, воине-фронтовике, служив...
Нёман №4, 2025
2025-04-05 15:30 В апрельском номере журнала «Нёман» читателей ждет архивная сенсация — неизвестные письма Юрки Лявонного. 10 писем были написаны Лявонным в 1935—1936 гг. русской поэтессе Елене Жилкиной и хранились в ...
Нёман №4-5, 2025
2025-03-21 15:01 В первой половине февраля 1942 года войска советского Северо-Западного фронта окружили 95-тысячную группировку немецко-фашистских войск в районе Валдайской возвышенности. Попытки уничтожить врага лобо...
Нёман №3, 2025
2025-03-06 08:40 К юбилею поэта, главного редактора журнала «Полымя» и заместителя директора издательства «Мастацкая літаратура» Виктора Шнипа «Нёман» публикует портретный очерк Ксении Зарецкой «Теплый человек». Внима...
Нёман №3, 2025
2025-02-27 22:18 В своей повести «Выход всегда есть» в авторском переводе с белорусского языка известный писатель Михаил Поздняков обращается к событиям Великой Отечественной войны на территории его родной Быховщины. ...
Полымя №1, 2024
2024-01-10 11:37 6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх ...
Полымя №10, 2023
2023-10-09 15:10 Два поэта никогда не встречались, но стали соавторами… Шипилов и Шабович. Незадолго до смерти белорусский поэт переводил стихи русского, чтобы его песни зазвучали на мове. В том числе и песня «После б...
Полымя №9, 2023
2023-09-09 15:07 «Школа, у якой я вучылася — цэнтральная ў Мінску, лічылася элітарнай. Але ў студэнцкія гады я апынулася ў асноўным сярод ураджэнцаў вёскі, правінцыі. З некаторымі сябравала. Так, з ужо тады вядомай па...
Полымя №7, 2023
2023-07-09 15:01 «Я служыў ужо ў войску і атрымаў ад бацькоў нейкі незразумелы ліст. Бацька і маці пыталіся ў мяне, што я там перад арміяй такога натварыў, што мяне размалявалі як нягодніка ў нейкай кнізе і напісалі, ...