Архіў навін выдавецтва

 

 

Зорка Еўдакіі Лось (1929 — 1977) зазіхацела на небасхіле беларускай паэзіі ў 50-я гады мінулага стагоддзя. І хоць пражыла паэтэса ўсяго 48 гадоў, яе творчасць стала яркай і самабытнай з’явай у айчынным прыгожым пісьменстве. Кнігу «Яснавокія мальвы» склалі выбраныя вершы і паэма «З белых пялёсткаў» з літаратурнай спадчыны Еўдакіі Лось.