Наши книги:
|
Чарказян Г.Б.. Горький запах полыни
Горький запах полыни: роман / Ганад Чарказян; пер. с курд. В. Липневича.— Минск: Маст. літ., 2012-206 с.
ISBN: 978-985-02-1329-7
Роман Ганада Чарказяна «Горький запах полыни» о судьбе молодого человека, нашего современника, с тяжелым грузом проблем. Он надеется решить их по-своему, при этом сохранив честь и достоинство.
|
|
Народные сказки
Народные сказки: для мл. шк. возр. / сост. Н.В. Филипович. — Минск: Маст. літ., 2012.— 351 с.
ISBN: 978-985-02-1316-7
В сборник вошли наиболее известные русские, украинские, белорусский, узбекские, казахские, грузинские, азербайджанские, литовские, молдавские, латышские, киргизские, таджикские, армянские, туркменские, эстонские, алтайские, башкирские, бурятские, еврейские, кабардинские, лезгинские, карачаевские, карельские, народа коми, кумыкские, калмыцкие, марийские, мордовские, нанайские, немецкие, осетинские, саамские, крымских татар, чувашские, якутские народные сказки.
|
|
Мама Му чытае
Літаратурна-мастацкае выданне для дзяцей. Паводле ідэі Юі і Томаса Вісландэраў.
ISBN: 978-985-02-1325-9
Крумкач пазіраў на Маму Му.
-Гм-м-м... А что ТЫ рабіла ўначы, можна ў цябе запытацца? Я заўважыў, як ты вярнулася дахаты на МАШЫНЕ!!!
Мама Му прыціснула да сябе сваю кнігу і заплюшчыла вочы.
-Я наведвала бібліятэку. Я чітала,- вымавіла яна салодка уздыхнуўшы.
Крумкач абурыўся:
-Каровы не ўмеюць чытаць кнігі. Каровы не БУДУЦЬ чытать кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар!
Крумкач поюхнуўся на зямлю.
-І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? - уздыхнуў ён.- Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым.
-А мне так спадабалася чытаць, Крумкач,- патлумачыла Мама Му.- Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра шкто заўгодна!
|
|
Шамякін, І. П.. Збор твораў
Збор твораў. У 23 т. Т. 8. Аповесці, 1999—2000 ; п’есы / Іван Шамякін; падрыхт. тэкстаў і камент. В. Карачун ; паслясл. В. Караткевіча ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы.— Мінск: Маст. літ., 2012.— 655 с. : іл.
ISBN: 978-985-02-1323-5
У восьмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921—2004) увайшлі аповесці, напісаныя ім у 1999—2000 гг., а таксама п’есы.
|
|
Несцярчук Леанід Міхайлавіч. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны
Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом / Леанід Несцярчук.– Мінск: Маст. літ., 2012.– 430 с.: іл.
ISBN: 978-985-02-1031-9
Кніга-альбом «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» – найбольш поўная беларускамоўная навуковая манаграфія пра знакамітага сына Палесся, выдатнага майстра алоўка, вядомага кампазітара і піяніста Напалеона Орду (1807-1883). Ён жыў і тварыў у суровы час, будучы актыўным удзельнікам складаных і бурлівых падзей. На прыкладзе жыцця нашага земляка створаны жывы партрэт тагачаснай інтэлігенцыі, адлюстравана гісторыя многіх еўрапейскіх краін.
Аўтар старанна сабраў і апрацаваў амаль поўную бібліяграфію пра Н. Орду, якая налічвая больш за 500 друкаваных прац айчынных і замежных даследчыкаў жыцця і творчасці мастака і кампазітара.
У кнізе змешчана 238 ордаўскіх выяў беларускіх гістарычных аб'ектаў і пейзажаў, а таксама 98 малюнкаў, выкананых за мяжой і ў памежных з Беларуссю рэгіёнах.
Кніга будзе карыснай выкладчыкам гісторыі і архітэктуры, музыкі і мастацтва ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў, гісторыкам, архітэктарам і мастакам, спеціялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама аматарам і ўсім, хто неабыякавы да айчыннай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Акрамя таго, кніга з цудоўнымі ордаўскімі ілюстрацыямі пейзажаў Беларусі будзе спрыяць узвышэнню гонару нашай краіны сярод гасцей, турыстаў і ўвогуле далёка за яе межамі.
|
|
Тютчев Ф.И.. Избранные стихотворения
Избранные стихотворения : для сред. и ст. шк. возраста / Ф. И. Тютчев; сост. В. Б. Спринчан. – Минск : Маст. літ., 2012.– 111 с.
ISBN: 978-985-02-1315-0
В книге собраны лучшие стихотворения великого русского поэта Федора Ивановича Тютчева (1803-1873).
|
|
Рублеўская, Л. І.. Сэрца мармуровага анёла.
Сэрца мармуровага анёла : аповесці, раман / Людміла Рублеўская.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 350 с.
ISBN: 978-985-02-1348-8
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне. У рамане «Золата забытых магіл» дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента XIX стагоддзя Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці «Сэрца мармуровага анёла» чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мас-
тацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.
|
|
Ілья Шахрай. Кучаравы пэндзлік
Кучаравы пэндзлік: казка / Ілья Шахрай. — Мінск : Маст. літ., 2012.— 44.
ISBN: 978-985-02-1131-6
Казачнік Ілья Шахрай з філасофскім гумарам напісаў для дзяцей малодшага ўзросту свае творы. У кожнай казцы маленькі чатач знойдзе глебу для роздуму над рэчамі, на першы погляд, звычайнымі, але яны прымушаюць усвядоміць нешта карыснае, патрэбнае.
|
|
Вясёлка
Вясёлка : вершы, апавяданні, казкі, п’есы, песні / уклад. М. А. Маляўка.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 279 с., іл.
ISBN: 978-985-02-1334-1
Выхад гэтага зборніка прымеркаваны да юбілею часопіса «Вясёлка» — яму споўнілася 55 гадоў. У чытанку ўвайшлі апавяданні, казкі, вершы, п’есы, песні, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, пацешкі, якія друкаваліся ў «Вясёлцы». Творы вучаць любіць нашу Бацькаўшчыну, далучаюць да скарбаў мілагучнай матчынай мовы, адкрываюць дзівосны свет прыроды. Кніга «Вясёлка» — падарунак дзецям, іх бацькам і настаўнікам.
|
|
Бубен, У. С.. Марцін і кацяня
Марцін і кацяня : апавяданне : для дашк. узросту / Уладзіслаў Бубен ; іл. Марылі Крывальцэвіч.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 16 с. : іл.
ISBN: 978-985-02-1352-5
Кнігу «Марцін і кацяня» псіхолаг Уладзіслаў Бубен і мастачка Марыля Крывальцэвіч стваралі для самых маленькіх.
«Кнігі для дзяцей да трох гадоў павінны ўтрымліваць невялікую колькасць інфармацыі, праз якую дзіця можа засвоіць і ўсвядоміць каштоўнасці грамадства і правілы паводзінаў у соцыуме. Ілюстрацыі павінны быць кантраснымі, яркімі, выявы — зразумелымі дзіцяці»,— падкрэсліваюць аўтары і дораць маленькім чытачам добрую гісторыю пра хлопчыка і кацяня.
|
|
Поиск
|