Новыя кнігі снежня

Міхась Стральцоў. Аповесці. Апавяданні. Вершы.

Гэтае выданне працягвае новы кніжны праект “Народная бібліятэка”. Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы: гэта ў тым ліку і такія хрэстаматыйныя аповесці і апавяданні, як “Адзін лапаць, адзін чунь”, “Смаленне вепрука”, “Загадка Багдановіча”, “Сена на асфальце”, “На чацвёртым годзе вайны”, а таксама вершы са зборнікаў “Ядлоўцавы куст”, “Цень ад вясла”, “Мой свеце ясны”.

 

10 пытанняў пра беларускія рэкі і азёры. Серыя “100 пытанняў пра Беларусь”.

Як утварыліся рэкі і азёры? Чаму адны рэкі вялікія, а іншыя малыя? Якая рака ў Беларусі самая доўгая? Якія віды рыб кожную весну прыплываюць на нераст у беларускія рэкі з Чорнага мора? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі было мора? Якое беларускае возера самае глыбокае? Героі якіх беларускіх паданняў жывуць у рэках і азёрах? На гэтыя ды іншыя пытанні дапытлівыя чытачы могуць знайсці адказы ў кнізе.

 

Зямля мая. Вершы беларускіх паэтаў.

У чарговы зборнік серыі “Жывая класіка дзецям” увайшлі вершы Эдзі Агняцвет, Петруся Броўкі, Артура Вольскага, Веры Вярбы і іншых беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме роднай зямлі.

 

Міхась Даніленка. Як дажджы памірыліся. Апавяданні і казкі.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апвяданні і казкі вядомага дзіцячага пісьменніка, многія з якіх уваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры.

 

Настаўнік чарчэння. Аповесці, апавяданні. Серыя “Бібліятэка выбраных твораў”.

У зборнік увайшлі выбраныя аповесці і апавяданні Янкі Брыля, Змітрака Бядулі, Івана Навуменкі, Івана Пташнікава, Кузьмы Чорнага, Івана Чыгрынава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

 

Пятро Сіняўскі. Заячараваная гаспадарка. Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка.

Казкі, сабраныя ў гэтай кнізе, уражваюць трапнай самабытнай мовай, а казачныя падзеі адмыслова знітаваныя з сучаснасцю. Прыгоды, дзівосы, вандроўкі ў пошуках шчасця і сэнсу жыцця – казкі Пятра Сіняўскага будуць цікавыя і дзецям, і дарослым.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406