На сённяшні дзень у «Мастацкай літаратуры» працуе невялікі творчы калектыў,
якому пад сілу падрыхтоўка і выданне любой кнігі на высокім літаратурна-
мастацкім і паліграфічным узроўні.
Структура выдавецтва:
1. Дырэктар.
2. Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
3. Галоўны бухгалтар.
4. Планава-эканамічны аддзел.
5. Вытворчы аддзел.
6. Рэдакцыя арыгінальнай літаратуры, збору твораў і перакладной літаратуры.
7. Рэдакцыі часопісаў «Полымя», «Нёман», «Маладосць».
8. Рэдакцыя мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры.
9. Рэдакцыя мастацка-графічнага афармлення.
10. Рэдакцыя тэхнічнага рэдагавання.
11. Рэдакцыя стылістычнага рэдагавання.
12. Аддзел рэалізацыі, рэкламы і прапаганды.
«Мастацкая літаратура» трывала і ўпэўнена ўвайшла ў ХХІ стагоддзе. Прэмія
«Золата Парыжа» (2006), Гран-пры Міжнароднага конкурсу (2009) за літаратурна-
мастацкае выданне Л. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны»
(мастак В. Паўлавец), шматлікія ўзнагароды на міжнародных і рэспубліканскіх
выставах-кірмашах за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і
паліграфічным выкананні, сведчаць аб высокім прафесіяналізме выдавецтва. Кнігі
новых серый «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», «Напісанае застаецца», «100
вершаў», «Бібліятэка выбраных твораў», «Дзіцячы атлас Беларусі» набылі
папулярнасць і сталі візітнай карткай нашага прадпрыемства.
«Мастацкая літаратура» выдае арыгінальныя творы беларускіх пісьменнікаў,
Зборы твораў, выбраныя творы, кнігі па літаратуразнаўстве і крытыцы, лепшыя
творы замежных пісьменнікаў, літаратуру для дзяцей і падлеткаў, літаратурную
спадчыну, навукова-папулярную, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру,
мастацкія і гукавыя электронныя выданні, літаратурна-мастацкія выданні серыі
«Школьная бібліятэка», вучэбна-метадычную літаратуру.
У ліпені 2021 года ў штат выдавецтва ўвайшлі рэдакцыі старэйшых літаратурна-
мастацкіх часопісаў «Полымя», «Нёман» і «Маладосць». Менавіта на іх старонках
упешыню з’яўляюцца многія творы сучасных айчынных пісьменнікаў, якія пасля
набываюць кніжнае жыццё. Апоч таго, часопісы – гэта люстэрка літаратурнага
працэсу, у іх друкуюцца рэцэнзіі вядомых крытыкаў на новыя кнігі, а таксама
аналітычныя артыкулы, што тычацца розных перыядаў развіцця беларускай
літаратуры.