Новае выданне Максіма Багдановіча

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» у 2021 годзе томікам «Выбраныя творы» Максіма БАГДАНОВІЧА была распачата новая кніжная серыя «Народная бібліятэка». Тыраж выдання ў 2021 годзе склаў 1000 экзэмпляраў.

bgd

Вось як патлумачылі нараджэнне новага праекта самі выдаўцы: «... народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. Свае меркаванні выказваюць настаўнікі, студэнты, пісьменнікі, навукоўцы, бібліятэкары і г.д. — праз асабістае апытанне і інтэрнэт-галасаванне. У выніку ў зборнік „Максім Багдановіч. Выбраныя творы ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы, пераклады і мастацкая проза гэтага таленавітага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, перакладчыка і самага маладога класіка беларускай літаратуры...»

З таго часу «Выбраныя творы» класіка беларускай паэзіі яшчэ перавыдаваліся. Агульны наклад склаў 2000 экзэмпляраў. Калі меркаваць сённяшнімі ўяўленнямі, то і ў гэтым — добры прыклад чытацкага стаўлення да класікі. У прадмове да кнігі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» адзначае наступнае: «...Вынікі апытання засведчылі, што сярод сваіх самых любімых твораў Багдановіча рэспандэнты часцей за ўсё называлі яго „Раманс“, які, пакладзены на музыку Сымонам Рак-Міхайлоўскім, стаў знакамітай песняй „Зорка Венера“, сучаснаму слухачу найперш вядомай у выкананні ансамбляў „Песняры“ і „Сябры“. На жаль, год напісання верша невядомы (упершыню ён быў надрукаваны ў зборніку „Вянок“), як дакладна невядома і тое, каму прысвечаны гэтыя шчымлівыя радкі. Многія даследчыкі творчасці Багдановіча лічаць, што адрасат — Ганна Рафаілаўна Кукуева, з якой паэт пазнаёміўся падчас вучобы ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе разам з ім вучыўся яе брат Мікалай. Ганне Кукуевай Багдановіч прысвяціў у „Вянку“ раздзел „Мадонны“, пазначыўшы яе імя крыптонімам „А.Р. К.“, а таксама іншыя творы — лішняе сведчанне таго, што пачуцці паэта да яе былі вельмі шчырыя і глыбокія. Вось толькі каханне маладога паэта не стала ўзаемным: Ганна неўзабаве паступіла ў Пецярбургскую кансерваторыю. А ў 1914 годзе выйшла замуж за Максімавага аднакласніка па гімназіі — Івана Лілеева».

У «Народнай бібліятэцы» паспелі пабачыць свет кнігі Васіля Быкава, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Стральцова, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Маўра. Кожнае з выданняў разыходзіцца даволі хутка — зборнікі актыўна набываюць і пакупнікі ў кнігарнях і розныя бібліятэкі краіны. Чым не сведчанне высокакй чытацкай увагі да айчыннай класікі?!

Мікола БЕРЛЕЖ

Крыніца: https://zviazda.by

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406