Запрашаем да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Першацвет»!

Конкурс Конкурс

 

Сёлета конкурс праводзіцца ў пяты раз.

 

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (далей – арганізатары конкурсу).

 

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў уключна на момант падачы заяўкі (далей – удзельнікі конкурсу).

 

На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы (далей, калі не ўказана іншае, – творы) на рускай або беларускай мовах, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

 

Аб’ём твора не павінен перавышаць трох аўтарскіх лістоў.

 

Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).

 

Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:
1) кароткую біяграфічную даведку;
2) фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);
3) твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта  14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.

 

Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступнаму адрасу электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

 

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца да 30 кастрычніка ўключна.

 

Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.

 

Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет у колькасці васьмі чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

 

Пры ацэнцы твораў, ячкія паступілі на конкурс,  членамі экспертнага савета ўлічваюцца:
- літаратурны змест;
- стылістычнае і моўнае майстэрства;
- арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора;
- пісьменнасць.

 

Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі  найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу.

 

Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу.

 

Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы ва ўрачыстай абстаноўцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

 

Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі), а таксама ў альманаху «Першацвет».





ЗАЯЎКА 

на ўдзел у конкурсе маладых літаратараў

«Першацвет»

 

  1. Прозвішча_____________________________________________________
  2. Уласнае імя___________________________________________________
  3. Імя па бацьку (калі такое маецца)_________________________________
  4. Псеўданім (калі такі маецца)_____________________________________
  5. Дата наражэння________________________________________________
  6. Назва твора____________________________________________________
  7. Хатні адрас удзельніка конкурсу__________________________________

________________________________________________________________

  1. Месца вучобы (працы) удзельніка конкурсу_______________________

________________________________________________________________

  1. Тэлефон удзельніка конкурсу____________________________________
  2. Электронны адрас удзельніка конкурсу___________________________

_______________

(дата)

 

Doc-файл iнструкцыi: iнструкцыя.

Doc-файл заяўкi: заяўка.

 

Конкурс Конкурс

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406