Максім Багдановіч і юбілейныя даты

bahdanovich

У гэтым годзе ў нашай краіне адзначаюцца дзве яркія даты, звязаныя з імям Максіма Багдановіча. Першая— 130-годдзе з дня нараджэння Паэта. Другая дата— 40-годдзе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды 14 красавіка ў прэс-цэнтры “Дома прэсы”адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная гэтым юбілейным датам. У размове “Музеі і моладзь. Паспяховасць культурнай інстытуцыі і сацыяльнага ўзаемадзеяння ў Беларусі” прынялі ўдзел супрацоўнікі літаратурных музеяў Мінска, Гродна і Яраслаўля, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп.

Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі акрэсліў вынікі працы музея за некалькі апошніх гадоў і падзяліўся планамі святкавання юбілейных дат.

Аб міжнароднай дзейнасці і інтэрактыўных культурніцкіх праектах распавяла Ірына Мышкавец – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Асобна спынілася на сувязях з Яраслаўлем, дзе існуе Дом-музей Максіма Багдановіча.

Галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп распавёў аб выдавецкай акцыі “Народная бібліятэка”, якая папярэднічала падрыхтоўцы выдання выбраных твораў Максіма Багдановіча. Сутнасць акцыі заключалася ў тым, каб вызначыць, якія творы Максіма Багдановіча карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод сучасных чытачоў. Вынікі апытання засведчылі, што сярод сваіх самых любімых твораў Багдановіча рэспандэнты часцей за ўсё назвалі яго “Раманс”, які, пакладзены на музыку Сымонам Рак-Міхайлоўскім, стаў знакамітай песняй “Зорка Венера”. Удзельнікі прэс-канферэнцыі змаглі даведацца, што ў “Мастацкай літаратуры” рыхтуецца кніга пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча і яна выйдзе ў абноўленай папулярнай выдавецкай серыі “ЖЗЛБ”.

Праз відэасувязь можна было паслухаць супрацоўнікаў музеяў Максіма Багдановіча ў Гродна і Яраслаўлі, якія распавялі пра працу сваіх музеяў і зацікавіліся новымі выданнямі твораў Паэта і пра Паэта, што падрыхтаваны да друку ў “Мастацкай літаратуры”.

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406