Пытанні далейшага развіцця беларуска-кітайскіх адносін у галіне кнігавыдання разглядаліся падчас сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй пекінскага “Выдавецтва па выкладанні і даследаванні замежных моў”, якая 2 мая наведала “Мастацкую літаратуру”. Узначальвае дэлегацыю намеснік дырэктара выдавецтва спадарыня Фань Сяахун.
4 мая ў 12.00 у Доме прэсы (вул. Б.Хмяльніцкага, 10а) з удзелам нашых гасцей адбудзецца міжнародны круглы стол “Беларусь – Кітай: кнігавыданне як форма дыялога культур”, у рамках якога пройдзе прэзентацыя першай кнігі серыі “Ключавыя канцэпты кітайскай думкі і культуры”. Гэта сумесны кніжны праект, які “Мастацкая літаратура” рэалізуе разам з “Выдавецтвам па выкладанні і даследаванні замежных моў”. Серыя выходзіць адначасова па-кітайску і па-беларуску.