17 верасня ў Мядзельскай гімназіі прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма…”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка і Дню народнага адзінства. Яна была арганізавана і праведзена інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Мядзельскім раённым выканаўчым камітэтам. У навукова-практычнай канферэнцыі прыняў удзел намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, які выступіў з дакладам “Максім Танк— галоўны рэдактар часопіса “Полымя””, а таксама расказаў прысутным пра кніжкі Максіма Танка, што апошнім часам выйшлі ў “Мастацкай літаратуры” ў серыях “100 вершаў” і “Жывая класіка дзецям”.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406