Шаноўныя жыхары і госці Віцебска! 13 сакавіка ў 11.00 усіх, хто любіць кнігу, запрашаем у Віцебскую абласную бібліятэку на сустрэчу з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” вядомым паэтам Віктарам Шніпам. У вас будзе магчымасць не толькі даведацца пра кніжныя навінкі выдавецтва, задаць любыя пытанні аўтару кніг “Заўтра была адліга”, “Трава бясконцасці”, але і атрымаць аўтографы ад паэта.