Прыхільнікам творчасці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля паведамляем, што здадзены ў друк 3-ці том яго дзесяцітомнага Збору твораў. У кнігу ўвайшлі аповесці «Сірочы хлеб», «У сям’і», «У Забалоцці днее» і раман «Граніца». Сачыце за нашымі навінамі, і неўзабаве зможаце папоўніць сваю бібліятэку чарговым томам беларускага класіка.