23 лістапада - чарговы выпуск перадачы "Кнігалюбу". На гэты раз размова пойдзе пра праблемы мастацкага перакладу і пра перакладныя кнігі, якія апошнім часам пабачылі свет у нашым выдавецтве, ці якія толькі рыхтуюцца да выхаду. У перадачы бяруць удзел Навум Гальпяровіч, Алесь Бадак і Юлія Алейчанка.
Пачатак - у 09.05 на хвалях канала "Культура" Беларускага радыё.