Пра жыццё Максіма Багдановіча напісана шмат кніг. І вось чарговы падарунак прыхільнікам творчасці беларускага класіка: толькі што ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшаў эпісталярны раман Уладзіміра Навумовіча "Вабюліманс", прысвечаны каханню паэта. Пра гэты раман, а таксама пра шматгранную асобу Багдановіча і пойдзе размова ў чарговым выпуску перадачы "Кнігалюбу", у якой возьмуць удзел Навум Гальпяровіч, Алесь Бадак і Уладзімір Навумовіч. Слухайце яе на хвалях канала "Культура" Беларускага радыё 30 лістапада. Пачатак - у 09.05.