Друкаваць

4 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Таямніцы дзеда Кандрата”, прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся. А таксама прысутныя маглі пазнаёміцца з кнігамі Кандрата Крапівы, што выходзілі ў “Мастацкай літаратуры”, пра якія ў сваім выступленні распавёў намеснік дырэктара выдавецтва-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп.

На здымку: выступае ўнучка Кандрата Крапівы Алена Атраховіч.

IMG 20220304 160832111