Жнівеньскі нумар “Маладосці” парадуе чытача дэбютамі маладых аўтараў. Студэнтка чацвёртага курса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Вікторыя Казловіч прадставіць на суд чытача свае пачуццёвыя лірычныя вершы. А школьніца з вёсцы Вялічкавічы Салігорскага раёна Вікторыя Ярмалінская пазнаёміць з філасофскімі казкамі. Будуць і ўжо знаёмыя для пастаянных чытачоў аўтары – Юлія Макарэвіч з нізкай навел, Наталля Бахановіч з гістарычнай аповесцю-біяграфіяй Францішка Багушэвіча, Аляксандра Жалязнова з паэтычнай падборкай. Раім звярнуць увагу і на цікавае апавяданне вядомага пісьменніка Аляксандра Кажадуба “Кошкі Стамбула”.

“Музейная гасцёўня” раскрые перапіску класікаў беларускай літаратуры з іх грузінскімі калегамі.

 Тамара Мазур заглыбіцца ў чароўны свет лялечнага тэатру. Адам Глобус паразважае над пастулатамі творчасці Леанарда да Вінчы. 

Як бачым, будучы нумар часопіса вельмі разнастайны: як па ўзросце аўтараў, так і па тэматычным абсягу тэм. Сумна дакладна не будзе. 

 

А. Глобус «Муза»

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406