“Слухаючы Мітрапаліта ў тыя перабудовачныя часы, я часта думаў: вось каб у нашым ЦК КПБ было хоць пару дзясяткаў такіх дасведчаных і ахвотных да сустрэч прамоўцаў, то пошукі праўды ў тадышнім грамадстве былі б нашмат больш плённымі і выніковымі. Многіх крытычных сітуацый удалося б пазбегнуць...” — піша Анатоль Бутэвіч у згадках пра Уладыку Філарэта, якія змешчаны ў часопісе “Полымя” №4.