У “Полымі” №7 да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ўпершыню друкуецца зборнік вершаў Канстанцыі Буйло “Памяці друга”. У прадмове да публікацыі напісана: “Зборнік вершаў пад назвай “Памяці друга”, які Канстанцыя Буйло прысвяціла Янку Купалу, быў перададзены паэтэсай у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў 1966 годзе. Візуальна – гэта 52 старонкі машынапіснага тэксту на паперы фармату А 4 з аўтарскімі праўкамі.
Зборніку папярэднічае аўтарская прадмова – успамін “Слова аб сабе”, дзе Канстанцыя Буйло распавядае аб юнацкіх гадах (у т. л. ролі маці Уладзіславы Францаўны Луцэвіч – Эміліі Манэ ў яе першапачатковай адукацыі) сяброўстве з Уладкай Станкевічанкай, гадах вучобы і працы. Асаблівы акцэнт яна надае ролі Янкі Купалы ў сваім станаўленні як паэтэсы, яго ролі ў выданні першага зборніка “Курганная кветка”. Прадмова была напісана ў жніўні 1962 года. Раней не друкавалася”.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406