У красавіцкім нумары часопіса “Маладосць” будзе змешчаны матэрыял беларускага гісторыка, музеолага, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага “Рамантыкі 1960-х: беларуская моладзь часоў “адлігі”.

Спачатку аўтар робіць лаканічны экскурс у гісторыю, нагадваючы чытачу пра час, які атрымаў назву “адліга”, і пра новае эмацыйна-ўзвышанае светаадчуванне ў моладзі, якім ён суправаджаўся. Тайга, вогнішча, каханне, песні пад гітару – рамантыка… Значную частку беларускай моладзі апанавалі прага прыгод, імкненне ўбачыць невядомыя краіны і жаданне адчуць салёны вецер падарожжаў. Таму яны з задавальненнем едуць асвойваць цаліну (раздзел “Рамантыка працы”) і падарожнічаюць аўтаспынам (раздзел “Рамантыка падарожжаў”). Трэцяя частка - “Рамантыка кахання” – апісвае сэксуальна-шлюбную сферу жыцця таго перыяду.

Пацвярджаючы свае высновы цытатамі з твораў беларускай і сусветнай літаратуры, Аляксандр Гужалоўскі здолеў зрабіць даследаванне не толькі цікавым, але і фактычным.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406