Сёлета выдавецтву “Мастацкая літаратура” спаўняецца 50 гадоў. У сакавіцкім нумары часопіса “Полымя” з гэтай нагоды змешчаны матэрыялы круглага стала “Наша справа кніжная”. У размове прынялі ўдзел Алесь Бельскі, літаратурны крытык, доктар філалагічных навук, Яўген Гарадніцкі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, Алег Ждан, пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Алесь Кажадуб, пісьменнік, Інэса Марозава, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, Георгій Марчук, пісьменнік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Алена Чыжэўская, пісьменніца, перакладчыца з французскай, англійскай моў, Іван Штэйнер, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
З матэрыялаў гутаркі можна атрымаць цікавыя адказы на многія вострыя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу, сярод якіх — праблемы кнігавыдавецкай справы, роля літаратуры ў жыцці сучаснага грамадства, чаму чытач разлюбіў паэзію, ці дапаможа прызвычаіцца да чытання кнігі тым, хто ад яе адвык, ці патрэбна нам свая бульварная літаратура – дэтэктывы, любоўныя раманы…

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406