У вянок песняру

У снежні мінулага года часопіс “Полымя” адзначыў сваё 100-годдзе. Адным з першых супрацоўнікаў і актыўных аўтараў часопіса быў паэт Паўлюк Трус (1904—1929), які нарадзіўся ў в. Нізок Уздзенскага раёна і чыё імя ў 1960 г. было прысвоена раённай бібліятэцы.  З таго часу і ўшаноўваецца памяць паэта-земляка на яго радзіме.
11 мая на базе гэтай бібліятэкі ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” адбылося літаратурна-музычнае свята “У вянок Песняру”, прымеркаванае да дня нараджэння П. Труса . Арганізатарамі мерапрыемства, апроч самой бібліятэкі, таксама выступілі Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,  выдавецтва “Мастацкая літаратура” і часопіс “Полымя”.
У свяце прыняў удзел намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, які ў сваім выступленні ў прыватнасці распавёў пра сённяшнію працу выдавецтва і часопіса, а таксама падзяліўся іх планамі на бліжэйшы час.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406