Директор

Дарагія сябры!

Вітаю Вас на сайте выдавецтва “Мастацкая літаратура”!

Нас адрознівае нязменны прафесіяналізм. Нашы кнігі неаднаразова станавіліся переможцамі і лаўрэатамі на рэспубліканскіх, і міжнародных конкурсах “Мастацтва кнігі”. Гэтыя дасягненні мы лічым заслугамі не толькі супрацоўнікаў выдавецтва, але і ўсіх нашых аўтараў, а галоўнае – чытачоў, якія робяць нашу працу па-сапраўднаму патрэбнай і прыемнай.

Мы прапаноўваем,шырокі асартымент высокаякасных кніг па даступным коштам.

Мы ведаем, як выдаць кнігу! Вялікі вопыт выдавецкай дзейнасці (больш за 40 гадоў) дазваляе нам у скарочаныя тэрміны выдаваць кнігі любой складанасці і забяспечыць высокую іхнюю якасць, з захаваннем усіх неабходных ГОСТаў ( у тым ліку для дзяцей і вучэбнай літаратуры), з эксклюзіўным дызайнам, выкарыстаннем высокай якасці паліграфічнага выканання і мастацкага афармлення выданняў (лепшыя матэрялы і лепшія тыпаграфіі) пры сціслых тэрмінах праходжання заказа.

Мы адкрыты для супрацоўніцтва і заўседы гатовыя разглядзець цікавыя ідэі і прапановы.



З павагай,
дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура"
Мачульскі Ў.А.



  

  Навіны

2012-05-15
15 мая 2012 года выдавецтва "Мастацкая літаратура" і СШ №185 г. Мінска ў межах Года кнігі ладзяць фестываль "Кніжкіна свята", прысвечаны беларускім народным і літаратурным казкам. Ахвотныя (дзеці з 6 да 18 гадоў) могуць прыняць удзел у конкурсах: — "Кучаравы пэндзлік (ілюстрацыі да беларускіх народных і аўтарскіх казак); — "3 рога ўсяго многа" (касцюмы казачных герояў); — "Чароўныя пацеркі" (уласныя казкі на беларускай мове). На фестывалі "Кніжкіна свята" юныя мінчане сустрэнуцца з беларускімі пісьменнікамі Раісай Баравіковай, Нінай Галіноўскай, Уладзімірам Лінскім, Аленай Масла, Людмілай Рублеўскай, Навумам Гальпяровічам,Валерыей Куставай, Віктарам Шніпам паглядзяць парад кастюмам казачных герояў, прымуць удзел у віктарынах і розыгрышах. Пераможцаў конкурсаў чакаюць прызы.

2012-05-12
12 МАЯ Ў ШАРКОЎШЧЫНСКАЙ СШ №1 АДБУДЗЕЦЦА СУСТРЭЧА ПРАЗАІКА ВІКТАРА ПРАЎЗДІНА з вучнямі, дзе ён раскажа пра выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у якім чатыры гады працаваў галоўным рэдактарам.

2012-05-07
7 МАЯ ГОСЦЕМ УДЗЕЛАЎСКАЙ СШ ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА БЫЎ ПРАЗАІК ВІКТАР ПРАЎДЗІН. У час мерапрыемства, якое было прысвечана Году кнігі і святкаванню Дня беларускага пісьменства, Віктар Праўдзін прачытаў свае творы і расказваў пра выдавецтва “Мастацкая літаратура”, і передаў у школьную бібліятэку кнігі.

2012-05-04
ПАД ЗНАКАМ ГОДА КНIГI ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛIТАРАТУРА» СУМЕСНА З «БЕЛСПАЖЫЎСАЮЗАМ» I ПУП «КААПКНІГАГАНДАЛЬ» МIНСКАГА АЛБСПАЖЫЎСАЮЗА ПРАЦЯГВАЕ ЛIТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ ПА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI. Прэзентацыя адбудзецца ў магазіне «Кнігі» (г. Несвіж, вул. Савецкая, 3, пачатак у 10.00) і ў кнігарні «Кнігі» (г. Клецк, вул. Гагарына, 1, пачатак 13.00). У праграме бярэ ўдзел загадчык аддзела дзіцячай літаратуры пісьменніца Алена Масла. Падчас імпрэзы будзе паказаны лялечны спектакль.

2012-04-26
Смаргонская цэнтральная раённая бібіятэка запрашае сваіх чытачоў на літаратурную сустрэчу «Праз душу, праз вершы, праз сусвет», якая адбудзецца ў рамках Года кнігі. У ёй бяруць удзел галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Віктарам Шніп і пісьменніца Людміла Рублеўская. Прысутныя атрымаюць аўтографы.

2012-04-18
СЕРЫЯ «КАЗКІ ХХI СТАГОДДЗЯ» будзе прадстаўлена ў дзіцячай бібліятэцы №7 г. Мінска кнігай Галіны Пшонік, якая запрашае малодшых школьнікаў вывучыць «статут справядлівасці», паглядзець на рэальны навакольны свет па-іншаму, паслухаць «добрыя парады” з новых казак. Слухачы адкажуць на пытанні аўтара і атрымаюць аўтографы. Пачатак 12.00 Вул. Дзянісаўская, 43

2012-04-17
ДА ЮБІЛЕЮ «ВЯСЁЛКА». Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Уладзіслаў Мачульскі, галоўны рэдактар Віктар Шніп, загадчык аддзела дзіцячай літаратуры Алена Масла возьмуць удзел у рэспубліканскім свяце з нагоды 55-годдзя з дня выхаду першага нумара часопіса «Вясёлка». Пачатак 14.00, Пр. Незалежнасці,116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

2012-04-17
ПАД ЗНАКАМ ГОДА КНIГI ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛIТАРАТУРА» СУМЕСНА З «БЕЛСПАЖЫЎСАЮЗАМ» I ПУП «КААПКНІГАГАНДАЛЬ» МIНСКАГА АЛБСПАЖЫЎСАЮЗА РАСПАЧЫНАЕ ЛIТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ ПА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI. Першыя прэзентацыі адбудуцца ў магазіне «Кнігі» (г. Старыя Дарогі, вул. Кірава,61, пачатак у 11.00) і ў кнігарні «Кнігі» (г. Мар’іна Горка, вул. Чырвонаармейская, 5, пачатак 13.30). У праграме бярэ ўдзел рэдактар аддзела дзіцячай літаратуры паэтэса Аксана Спрынчан. Падчас імпрэзы будзе паказаны лялечны спектакль.

2012-04-12
У РАМКАХ ГОДА КНІГІ галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп браў удзел у пасяджэнні метадычнага аб”яднання настаўнікаў беларускай і рускай моў і літаратуры ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна. Тэма мерапрыемства – «Чытанне як від вучэбнай дзейнасці”.

2012-04-06
ПАБАЧАЦЬ СВЕТ: «ВЯСЁЛКА» (укладанне М. А. Маляўкі, мастацкае аздабленне У. М. Жука) Старэйшы беларускі часопіс для дзяцей «Вясёлка» святкуе свой чарговы юбілей! 55 гадоў крочаць па зямлі разам з гэтым яскравым выданнем беларускія дзеці, іх бацькі, настаўнікі, выхавацелі. Жыццёвая мудрасць, аптымізм, любоў да роднай зямлі, – характарыстыкі ўсіх твораў, якія трапляюць на старонкі часопіса. А ў чарговым юбілейным зборніку кнігі «Вясёлка» – узорныя творы, лепшае з таго, што друкавалася ў часопісе за апошнія пяць гадоў: вершы, апавяданні, казкі, п’есы, песні з нотамі. Кніга разлічана на самастойнае чытанне дзецьмі, а таксама як дапаможнік для арганізацыі мерапрыемстваў у дзіцячым садку і ў школе.

2012-04-06
ПАБАЧАЦЬ СВЕТ: «ЗАКАХАНЫ Ў СНЯГУРКУ» (серыя «Маладзік») (Укладанне А. С. Масла, афармленне В. А. Макаранкі) Кніга «Закаханы ў Снягурку» – першы зборнік новай серыі “Маладзік”. Зборнік склалі апавяданні, мініяцюры, казкі і казачныя былі прызнаных творцаў – А. Наварыча, А. Федарэнкі, Р. Баравіковай, А. Масла, В. Гапеева ды іншых, а таксама маладых аўтараў – А. Мальчэўскай, В. Куставай, А. Кавалеўскага, А. Бязлепкінай, М. Аляшкевіч. Першае каханне, сяброўства, узаемадачыненні з акаляючым светам, асэнсаванне свайго “Я” – усё гэта, безумоўна, цікава юнаму чытачу.

2012-04-05
У рамках акцыі «Чытаем разам» у дзіцячай бібліятэцы №6 горада Мінска пройдзе сустрэча з лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя У. Маякоўскага, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктарам Шніпам. У выкананні В.Шніпа прагучаць балады, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. Школьнікі прачытаюць вершы Янкі Купалы.

2012-04-04
Новае выданне з серыі «Казкі ХХI стагоддзя» Галіны Пшонік, «Гісторыі былога лесу» будзе прадстаўлена ў дзіцячай бібліятэцы №6 г. Мінска. Аўтар твора запрашае сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак вывучыць «статут справядлівасці», паглядзець на рэальны навакольны свет па-іншаму, слухаючы добрыя парады з кнігі «Гісторыі былога лесу». Школьнікі адкажуць на пытанні віктарыны і атрымаюць прызы.

2012-04-04
У выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Вера. Надзея. Любоў» выйшла з друку новая кніга “Самотная зорка Венера”. Аповесці, апавяданні, былі, офісныя і казачныя фантазіі сучасных беларускіх аўтараў на беларускай і рускай мовах не пакінуць чытачоў абыякавымі. Кожная гісторыя кахання прымушае хвалявацца і суперажываць разам з героямі. Сярод ужо вядомых аўтараў Галіна Васілеўская, Віктар Гардзей, Зінаіда Дудзюк, Васіль Ткачоў.Ёсць і новыя імёны. Пачынаючы аўтар Станіслава Умец у сваім апавяданні “Папараць-кветка” згадвае, як любоў да паэзіі Янкі Купалы паяднала двух маладых людзей. У зборнік увайшлі і іншыя творы беларускіх празаікаў, якія здольны зацікавіць патрабавальнага і падрыхтаванага чытача.

2012-03-30
Ганаровае месца на хатняй кніжнай паліцы зойме самая папулярная ў Швецыі, перакладзеная на трыццаць моў свету аўтарская казка дзіцячай пісьменніцы, лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн Юі Вісландэр «Мама Му чытае» у афармленні швецкага мастакаСвэна Нурдквіста. Гэта выданне адрасавана маленькім чытачам, але будзе цікавым і для дарослых. Дадзены праект ажыццёўлены пры падтрымцы амбасады Швецыі. Для чытачоў , аматараў дачных эксперыментаў добрым падарункам будзе кніга «Виноград на приусадебном участке», дзе аўтарамі Г Кабзаром і В. Скачко распрацаваны парады і рэкамендацыі для практыкаў з упэўненым вырашэннем праблемы атрымання высокага ўраджаю гэтай ягады ва ўмовах нашага клімату.

2012-03-28
У дні школьных канікул гасцінна расчыняе дзверы для сваіх чытачоў бібліятэка №21 г. Мінска. На сустрэчу з вучнямі пачатковых класаў завітае малады пісьменнік Серж Мінскевіч са сваёй кнігай “Чарадзейная крыніца, Або як навучыць дракона чысціць зубы”. Гледачоў чакае падарожжа ў чарадзейную казачную краіну, цікавую неверагоднымі прыгодамі і яскравымі персанажамі. У выкананні С. Мінскевіча прагучаць уласныя песні.

2012-03-26
Да 130-й гадавіны з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў бібліятэцы №21 г. Мінска адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Коласаў абярэг”серыі “Гісторыя ў асобах” і сустрэча з земляком Якуба Коласа дзіцячым пісьменнікам Міколам Маляўкам, лаўрэатам літаратурных прэмій імя А.Куляшова і В.Віткі, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура”. М.Маляўка раскажа гісторыю стварэння кнігі, прачытае свае вершы, прысвечаныя Якубу Коласу.

2012-03-16
17 сакавіка 2012г. у філіале ОАО «Белкніга» «Центральны кніжны магазін» пры падтрымцы выдавецтва «Мастацкая літаратура», стартуе праект «Чытаем беларускую кнігу». У праграме дня сустрэчы з беларускімі аўтарамі, прэзентацыі серыйных праектаў, прэзентацыі новых выданняў, віктарыны,конкурсы: 18-00 - 18-30 прэзентація кніг, сустрэча з аўтарам паэтычных зборнікаў, кніг прозы Навумам Гальпяровічам. 18-30 - 19-30 прэзентацыя кніг беларускага лірыка, майстра пародый Анатоля Зэкава і кнігі выдомага курдского паэта і празаіка Ганада Чарказяна «Горький запах полыни» 22-00 - 24-00 сустрэча з беларускай паэткай Валерыяй Куставай, выканаўцам аўтарскіх песен Алесем Камоцкім, аўтарамі кніг для дзяцей Алёнай Масла и Наталляй Бучынскай.

2012-03-15
2012 год адметны для выдавецтва “Мастацкая літаратура”: у Год Кнігі адзначаецца 40-годдзе з дня заснавання выдавецтва. Да юбілею выдаведцтва прыйшло з добрымі паказчыкамі: агульная лічба ўражвае – 5 189 найменняў кніг выйшла з друку з 1972 па 2012 год. Узнагароды, атрыманыя на міжнародных і рэспубліканскі конкурсах “Мастацтва кнігі” за дасягненні ў мастацка-тэхнічнымі і паліграфічнымі афармленні, сведчаць пра высокі прафесійны ўзровень супрацоўнікаў выдавецтва. Выданні“ Мастацкай літаратуры” заўсёды былі запатрабаваныя шырокай чытацкая аўдыторыяй: ад дашкалят, школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў да кіраўнікоў вышэйшага рангу. Нельга знайсці ніводнага чалавека, які б не быў знаёмы з кнігамі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Сярод дзяцей і моладзі пастаянна вядзецца праца па папулярызацыі кніжных навінак класікаў беларуская літаратуры і сучасных аўтараў. Кожны год “Мастацкая літаратура” здзіўляе сваіх чытачоў з’яўленнем новых Серый и книг, якія сталі візітоўкамі выдавецтва: ЖЗЛБ, Беларуская проза ХХ ст., Беларуская проза ХХІ ст., Беларуская паэзія ХХ ст., Беларуская паэзія ХХІ ст. Беларусь мастацкая, Беларусь музычная, Беларусь літаратурная, Мастакі Беларусі, Героі Беларусі і інш. Да прыкладу кніга “Владимир Мулявин. Нота судьбы”серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” увайшла ў сотню лепшых кніг свету. Напрамкі дзейнасці выдавецтва заўжды былі і будуць скіраваныя на пошукі свайго чытача. З году ў год пашыраецца супрацоўніцтва з замежнымі аўтарамі, што спрыяе паглыбленню ўзамемасувязі і збліжэнню беларускай літаратуры з літаратурамі іншых краін. У 2012 годзе выйшла кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы Юі Вісландэр “Мама Му чытае” ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч і кіга класіка кітайскай паэзіі Лі Бо “Сто лирик Ли Бая” ў перакладзе на рускую мову Лі Цзо. На пачатку 2012 года быў надрукаваны і першы том 50-ці томнага выдання з серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”. 2012 год парадуе чытачоў выхадам першых тамоў 25-томнага Збору твораў Уладзіміра Караткевіча, новымі дзіцячымі, арыгінальнымі і навукова-папулярнымі кнігамі, а таксама новымі адкрыццямі маладых і сталых аўтараў. У кнігарнях, бібліятэках, установах рэспублікі на працягу года будуць праходзіць прэзентацыі новых кніг і сустрэчы з аўтарамі. Неўзабаве пачынае сваю працу Фестываль дзіцячай кнігі “Кніжкіна свята”.

2012-03-15
Малодшых школьнікаў на сустрэчу з казкай, запрашае бібліятэка №6 г. Мінска. У госці да чытачоў прыходзіць вядомая дзіцячая пісьменніца Алена Масла са сваёй новай кнігай ”Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”.Юныя чытачы даведаюцца пра незвычайныя прыгоды цікаўнай рапухі-вандроўніцы. Падчас імпрэзы дзіцячы тэатр “Пацешка” пакажа спектакль па кнізе А. Маслы “Таямніца закінутай хаты”.

2012-03-06
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выдавецкага прадпрыемства "Мастацкая літаратура" з 40-годдзем стварэння выдавецтва. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўстанова адкрылася ў перыяд павышэння цікавасці насельніцтва да літаратуры. За час яе існавання ўбачылі свет творы вядомых беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча. Нямала ўвагі надавалася і маладым аўтарам. "Шматлікія ўзнагароды на міжнародных і нацыянальных конкурсах з'яўляюцца сведчаннем высокага творчага і прафесійнага патэнцыялу вашага калектыву", — адзначыў прэзідэнт.

2012-02-20
Студэнты філфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэнуцца з літаратуразнаўцам, крытыкам, публіцыстам, празаікам, вучоным, доктарам філалагічных навук, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, правадзейным сябрам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Адамам Мальдзісам. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі“Як жылі нашы продкі ў 18 стагоддзі. Восень пасярод вясны”. А. Мальдзіс раскажа пра свае новыя праекты і задумы .

2012-02-17
У гімназіі №12 пройдзе прэзентацыя новай кнігі “Коласаў абярэг”серыі “Гісторыя ў асобах” і сустрэча з земляком Якуба Коласа дзіцячым пісьменнікам Міколам Маляўкам, лаўрэатам Літаратурных прэмій імя А.Куляшова і В.Віткі, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура”. М.Маляўка раскажа пра працу над кнігай, пачытае санеты-прысвячэнні і адкажа на пытанні слухачоў.

2012-01-18
Год кнігі адкрывае школьная літаратурная гасцёўня школы № 182 г. Мінска і запрашае на першую сустрэчу з вядомай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісай Баравіковай. Р. Баравікова падзеліцца са слухачамі сваімі планамі і задумкамі, прачытае новыя вершы, адкажа на пытанні. Прыхільнікі творчасці паэтэсы атрымаюць на памяць аўтографы. 18 студзеня 2012 года Пачатак 13.00 Вул. Карвата, 20

2012-01-18
Год кнігі адкрывае школьная літаратурная гасцёўня школы № 182 г. Мінска і запрашае на першую сустрэчу з вядомай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісай Баравіковай. Р. Баравікова падзеліцца са слухачамі сваімі планамі і задумкамі, прачытае новыя вершы, адкажа на пытанні. Прыхільнікі творчасці паэтэсы атрымаюць на памяць аўтографы. 18 студзеня 2012 года Пачатак 13.00 Вул. Карвата, 20

2011-11-10
У ліцэй лёгкай прамысловасці № 2 завітае паэт Навум Гальпяровіч з новай праграмай «Гэта ўсё для цябе». 10 лістапада 2011 года Пачатак 15.00 Вул. Рыбалка,6

2011-11-01
У бібліятэцы імя Льва Талстога пройдзе прэзентацыя дзіцячай кнігі «Сакрэты кветак» і сустрэча з аўтарам Палінай Грынчанка. Вас чакаюць сюрпрызы падчас правядзення віктарыны. 1 лістапада 2011 года Пачатак 10.00 Вул. Маскоўская, 18

2011-10-13
Дзень маці вучні школы № 152 адзначаць разам з дзіцячым пісьменнікам, лаўрэатам Літаратурных прэмій імя А. Куляшова і В. Віткі, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» Міколам Маляўкам, складальнікам і адным з аўтараў зборніка «Мама – маё сонейка». 13 кастрычніка 2011 года Пачатак 14.00 Зав. 2-гі Веласіпедны, 34

2011-10-11
Напярэдадні Дня маці ў школе № 189 г. Мінска пройдзе свята «Мама – маё сонейка». Вучні малодшых класаў сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам Міколам Маляўкам, укладальнікам і адным з аўтараў зборніка «Мама – маё сонейка». У выкананні школьнікаў прагучаць песні і вершы пра маму. Мікола Маляўка пазнаёміць прысутных з новымі творамі. 11 кастрычніка 2011 года Пачатак 15.00 Вул. Гараўца, 14

2011-10-05
Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, будучыя выдаўцы сустрэнуцца з паэткай, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аксанай Спрынчан. Пад час сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кніг “Жывая” і “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў”. 5 кастрычніка 2011 года Пачатак 13.50 Вул. Свярдлова,13-а

2011-09-21
Пісьменнік і літаратуразнавец Пятро Васючэнка, супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” выступяць перад будучымі рэдактарамі і выдаўцамі, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. 21 верасня 2011 года Пачатак 14.00 Вул. Свярдлова,13-а

2011-09-15
З нагоды прафесійнага свята Дня бібліятэк дзіцячая бібліятэка № 11 г.Мінска запрашае на сустрэчу з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктарам Шніпам, які прадставіць новыя кнігі серыі “Залатое пяро”. 15 верасня 2011 года Пачатак 15.00 вул. Ташкенцкая, 3

2011-09-15
Дзіцячая бібліятэка № 11 запрашае на прэзентацыю кнігі “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў” з удзелам аўтараў Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан і выканання імі беларускіх народных мелодый і песен. 15 верасня 2011 года Пачатак 13.00 вул. Ташкенцкая, 3

2011-09-09
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства Аршанская раённая бібліятэка ладзіць сустрэчу з пісьменнікам, літаратуразнаўцам Пятром Васючэнка і супрацоўнікамі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. 9 верасня 2011 года Пачатак 12.00 Аграгарадок Бабінічы Аршанскага раёна

2011-09-09
У рамках дня беларускага пісьменства Аршанская раённая бібліятэка ладзіць сустрэчу з пісьменнікам, літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам. 9 верасня 2011 года Пачатак 12.00 Вёска Бабінічы Аршанскага раёна

2011-09-08
Дзіцячая бібліятэка № 7 запрашае на сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Міколам Маляўкам. 8 верасня 2011 года Пачатак 11.15 вул. Дзянісаўская, 43

2011-09-01
Паэтка Валерыя Кустава выступіць перад школьнікамі і настаўнікамі гімназіі №12. 1 верасня 2011 года Пачатак 8.30 Гімназія №12 Вул. Голубева, 10

2011-09-01
У бібліятэцы Талстога галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп адкрывае Дзень ведаў перад навучэнцамі ліцэя №5. Пачатак 12.30 1 верасня 2011 года Бібліятэка № імя Талстога Вул. Маскоўская, 18

2011-09-01
У школе № 101 г. Мінска адбудзецца сустрэча з паэткай Валерыяй Куставай. 1 верасня 2011 года Пачатак 12.30 Бібліятэка № імя Талстога Вул. Маскоўская, 18